Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту

Дата: 20 апреля 2022 в 14:18, Обновлено 20 апреля 2022 в 14:39
89 просмотров

У гэтым годзе – годзе гістарычнай памяці – педагагічнымі работнікамі  нашай установы сумесна з бацькамі і выхаванцамі старшай групы рэалізоўваецца праект “Дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне”.

У рамках работы над праектам  арганізавана пошукавая дзейнасць: дзецям сумесна з бацькамі прапанавалі  распытаць у людзей старэйшага пакалення пра герояў-землякоў,  арганізаваны экскурсіі да помніка воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і гісторыка-краязнаўчы музей імя Э.С.Корзуна, які створаны на базе Гальшанскай сярэдняй школы, арганізавана сустрэча з узніцай фашысцкага концлагера М.Я.Селядцовай, якая пражывае ў нашым аграгарадку Гальшаны.

Вынікамі рэалізацыі гэтага праекта таксама стала распрацоўка комплексу заняткаў, афармленне лэпбука “Дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне”, альбомаў “Ваенныя прафесіі”, “Ваенная тэхніка”, “Дзеці – героі вайны”. Вялікая работа  праведзена  выхавацелямі дашкольнай установы   па стварэнню тэматычнай кампазіцыі “Адпраўляла маці сына на вайну”.  Педагогамі аформлена шырма “Сцяна памяці”, якая змяшчае шыльду з прозвішчамі загінуўшых і прапаўшых без вестак, а таксама фотаздымкі землякоў, якія змагаліся за вызваленне нашай Радзімы. Дадзеныя дапаможнікі вызываюць ў дзяцей вялікае пачуццё гонару за народ, які перамог ворага.

Усё гэта садзейнічае выхаванню ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызма, павагі да баявых подзвігаў іх прадзедаў, землякоў, загінуўшых у баях за вызваленне нашай Радзімы. Дзеці пазнаюць многа новага: ўзбагачаюць  свае веды пра Айчынную вайну, свае ўражанні адлюстроўваюць у малюнках, аплікацыях, а таксама выкарыстоўваюць у працэсе гульні.

Лічым, што толькі сумесная,  мэтанакіраваная  і сістэматычная работа  установы дашкольнай адукацыі і сям’і  дазволіць сфарміраваць першапачатковы інтарэс дашкольнікаў да культурнага і гістарычнага наследдзя беларускага народа, выхаваць павагу і пачуццё любові да сваёй малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.