Інавацыйны праект
«Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі»
тэрміны рэалізацыі: 2015г. – 2020г.
Кансультант: Варанецкая Людміла Мікалаеўна, дацэнт кафедры педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Мэта інавацыйнай пляцоўкі - распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Задачы:
· сістэматызаваць комплекс умоў (арганізацыйна-дзейнасных, інфармацыйна-метадычных, кадравых, матэрыяльна-тэхнічных, матывацыйна-псіхалагічных), якія забяспечаць выніковасць і якасць дзейнасці па ўкараненні мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі;
· арганізаваць працэс патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі на аснове распрацаванай мадэлі;
· укараніць эфектыўныя формы і метады работы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, арыентаваных на рэалізацыю зместу асноўных накірункаў працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту;
· арганізаваць навукова-метадычную работу па павышэнні інавацыйнай кампетэнтнасці педагогаў установы дашкольнай адукацыі для распрацоўкі інавацыйных падыходаў пры арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі;
· павысіць ўзровень адукаванасці бацькоў па арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ў сям’і;
· арганізаваць сумесныя выхаваўчыя мерапрыемствы з прадстаўнікамі сацыяльна-культурных устаноў, арыентаваныя на рэалізацыю зместу асноўных накірункаў працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту;
· вызначыць крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці ўкаранення мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі;
· абагульніць вопыт работы па ўкараненні мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыіі, прадставіць яго ў выглядзе вучэбна-метадычнага комплексу для сістэмы дашкольнай адукацыі.
Чакаемыя вынікі інавацыйнай дзейнасці
Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі сфарміруе першапачатковыя ўяўленні аб родным краі і паважлівыя да яго адносіны, дапаможа выхаваць маральныя, патрыятычныя пачуцці, грамадзянскасць і працавітасць, далучыць дашкольнікаў да сучасных падзей, да нацыянальных каштоўнасцей і культурных традыцый.
На базе ДУА “Гальшанскі яслі-сад” будуць створаны:
міні-музеі сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі: “Беларуская саломка”, “Беларускае ганчарства”,
“Беларускі лён”,
“Вырабы з лазы, лыка і берасты”,
кніга гонару “Гальшаны – мой любімы край” (гісторыя узнікнення вескі, гістарычныя каштоўнасці Гальшан, славутыя людзі зямлі Гальшанскай)
комплекс інтэрактыўных аўтарскіх гульняў “Выхоўваем патрыёта”
мультымедыятэкі віртуальных музеяў:
1. ”Мая маленькая радзіма”
Раздзелы:
Ø “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”
Ø “Зямля Гальшанская”
Ø “Слава і гонар зямлі Гальшанскай”
Ø “Народныя ўмельцы”
Ø “Кніга памяці”
Ø “Наш садок”
2. “Беларусь-мая Радзіма”
Раздзелы:
Ø “Жывельны свет Беларусі”
Ø “Раслінны свет Беларусі”
Ø “Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва”
Ø “Святы і абрады беларусаў”
“Праца сялян”
Будзе распрацаваны вучэбна-метадычны комплекс арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.