Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Биоразнообразие

Дата: 12 марта 2020 в 16:30, Обновлено 29 декабря 2023 в 12:25

Агарод пасадзіце,

Як расце – паглядзіце!

Будзем мы даглядаць,

Будзем паліваць,

Будзем за расточкамі

Дружна  назіраць!

   Шмат эмоцый, зацікаўленасці і радасці ў немаўлят выклікала пасадка агарода ў кутку прыроды. Разам з выхавальнікам Данутай Зыгмундаўнай Скаржынскай яны налівалі вадзіцу ў емістасці, клалі цыбульку, таксама садзілі і ў зямлю часнок, сыпалі ў глебу зерне ячменю,  насенне буракоў, пятрушкі, гароху, парастак ружы.

   Стараліся ўсе… А далей самае цікавае – назіранне і клопаты за жыццем раслін на сваім уласным агародзе.

___________________________________________________________________________________ 

   Прайшло не так многа часу і наш міні-агарод зазелянеў, з'явіліся першыя зялёныя парасткі. Радасці выхаванцаў не было канца. Вельмі прыемна бачыць вынікі сваёй працы. Агарод атрымаўся проста любата!

 

________________________________________________________________________________

   Зрабіць уклад у зялёную будучыню нашай планеты мы можам ужо сёння, прывучаючы малодшае пакаленне любіць і паважаць прыроду. Выдатны спосаб прыцягнення дзяцей да дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя - гэта пасадка дрэў. Мы вырашылі паспрабаваць самі пасадзіць свае дрэвы, без дапамогі бацькоў.  Дзеці  узброіўшыся рыдлёўкамі і лейкамі прыступілі да пасадкі саджанцаў.

   Пройдзе час, дзеці вырастуць, а разам з імі і саджанцы ператворацца ў прыгожыя дрэвы. І гэта выдатна, калі дзіця, стаўшы дарослым, зможа сказаць: "Гэта дрэва пасадзіў я сам"!

 

___________________________________________________________________________________ 

Выстава малюнкаў "Вясеннія першацветы"

  

 

 

  

___________________________________________________________________ 

   Ранняй вясной сонца пачынае саграваць глебу. На кустах і дрэвах распускаюцца пупышкі. Пачынаюць зелянець лісце вярбы, алешыны, асіны, клёну, бярозы. На ўзлесках з'яўляецца першая траўка.

   Увесну вяртаюцца пералётныя птушкі, усе птушкі вясной ўюць гнёзды, дзе выседжваюць птушанят. Большасць птушак у маі ўжо выседжваюць птушанят, а салаўі толькі прыляцелі з далёкіх краін.

   Пра ўсё гэта і не толькі ішла размова ў старшай групе на занятку “Прыйшла вясна, прыляцелі птушкі”. Выхаванцы даведаліся многа новага, адкрылі для сябе цікавыя факты з жыцця птушак, а таксама паўдзельнічалі ў гульнях і віктарынах.

План-канспект занятка па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода”

“Прыйшла вясна, прыляцелі птушкі”

 

  

____________________________________________________________________________ 

ЭКАЛАГІЧНАЯ СЦЯЖЫНКА

   Як навучыць дзяцей найпрайсцейшым правілам паводзін у прыродзе, прывіць ім любоў да роднага краю? Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі "Гальшанскі яслі-сад" знайшлі адказ на гэтае складанае пытанне.

   На тэрыторыі дашкольнай установы яны стварылі экалагічную сцяжынку. Пачатак маршрута -у Мудрай Цётачкі Савы. Тут размешчана схема. На гэтай кропцы дзеці знаёмяцца з аб'ектамі і правіламі паводзін на сцяжынцы. Да Мудрай Савы дзеці могуць звярнуцца за парадай, атрымаць новыя веды, адказы на цяжкія пытанні, усё, што датычацца прыроды. Маршрут экалагічнай сцяжынкі ўяўляе сабой паслядоўны рух ад аднаго аб'екта да іншага. Мы пабываем на Штучным вадаёме, удыхнем пяшчотны водар і напоўнім лёгкія фітанцыдамі, пабываем на Лебядзіным возеры, зазірнем на сельскі дворык, зможам падаглядаць за маладымі фруктовымі дрэвамі, пройдземся па сцежцы здароўя, даведаемся пра колькасць ападкаў і напрамак ветру на метэастанцыі, наведаем Цэнтр творчасці.

   І каб пачуць спевы птушак, назіраць, як клапоцяцца бацькі-шпакі за сваімі птушанятамі, выхаванцам не абавязкова адпраўляцца ў бярозавы гай. Усё гэта знаходзіцца прама на тэрыторыі дашкольнай установы і з'яўляецца часткай экалагічнай сцяжынкі пад назвай "Птушыны гарадок". Тут дзеці назіраюць за птушкамі, якія прылятаюць да кармушак, шпакоўнямі ў розны час года, слухаюць іх спевы, адгадваюць загадкі аб зімуючых і пералётных птушках, пазнаюць іх на малюнках. Педагогі звяртаюць увагу дзяцей на аб'екты "Птушынага гарадка" (шпакоўня, кармушкі, паілкі), гутарыць з дзецьмі аб птушках, іх асаблівасцях, пра тое, чым яны сілкуюцца, якую карысць прыносяць прыродзе, пра тое, як чалавек можа дапамагчы птушкам, прапануюць насыпаць корм, дапамагаюць сфармуляваць дзецям правілы паводзінаў у "птушыным гарадку".

    

    

   

    

   

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.