На карысць усім
Якія прыгожыя і цудоўныя восеньскія дзянькі ў нашай дашкольнай установе! Але і шмат клопатаў нам прыносіць восень на ўчасткі.
Велізарную колькасць апалага лісця прыбралі сёння выхавальнікі і выхаванцы нашай установы. Дзеці з натхненнем і энтузіязмам дапамагалі дарослым наводзіць парадак на гульнявых участках. З вялікім задавальненнем збіралі лісце ў кучы граблямі і прыбіралі смецце, бо дзякуючы гэтаму дзеці маглі адчуць сябе моцнымі і самастойнымі, як дарослыя, тым больш, што працоўны інвентар дапамаглі набыць мамы і таты выхаванцаў. У працэсе працоўнай дзейнасці дзеці вучыліся даводзіць пачатае да канца, у іх фармавалася ўяўленне аб значнасці працы для сябе і акружаючых.