Патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту
У гэтым годзе – годзе гістарычнай памяці – педагагічнымі работнікамі нашай установы сумесна з бацькамі і выхаванцамі старшай групы рэалізоўваецца праект “Дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне”.
У рамках работы над праектам арганізавана пошукавая дзейнасць: дзецям сумесна з бацькамі прапанавалі распытаць у людзей старэйшага пакалення пра герояў-землякоў, арганізаваны экскурсіі да помніка воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і гісторыка-краязнаўчы музей імя Э.С.Корзуна, які створаны на базе Гальшанскай сярэдняй школы, арганізавана сустрэча з узніцай фашысцкага концлагера М.Я.Селядцовай, якая пражывае ў нашым аграгарадку Гальшаны.
Вынікамі рэалізацыі гэтага праекта таксама стала распрацоўка комплексу заняткаў, афармленне лэпбука “Дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне”, альбомаў “Ваенныя прафесіі”, “Ваенная тэхніка”, “Дзеці – героі вайны”. Вялікая работа праведзена выхавацелямі дашкольнай установы па стварэнню тэматычнай кампазіцыі “Адпраўляла маці сына на вайну”. Педагогамі аформлена шырма “Сцяна памяці”, якая змяшчае шыльду з прозвішчамі загінуўшых і прапаўшых без вестак, а таксама фотаздымкі землякоў, якія змагаліся за вызваленне нашай Радзімы. Дадзеныя дапаможнікі вызываюць ў дзяцей вялікае пачуццё гонару за народ, які перамог ворага.
Усё гэта садзейнічае выхаванню ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызма, павагі да баявых подзвігаў іх прадзедаў, землякоў, загінуўшых у баях за вызваленне нашай Радзімы. Дзеці пазнаюць многа новага: ўзбагачаюць свае веды пра Айчынную вайну, свае ўражанні адлюстроўваюць у малюнках, аплікацыях, а таксама выкарыстоўваюць у працэсе гульні.
Лічым, што толькі сумесная, мэтанакіраваная і сістэматычная работа установы дашкольнай адукацыі і сям’і дазволіць сфарміраваць першапачатковы інтарэс дашкольнікаў да культурнага і гістарычнага наследдзя беларускага народа, выхаваць павагу і пачуццё любові да сваёй малой радзімы.