У ДУА «Гальшанскі яслі-сад» прайшлі адкрытыя прагляды заняткаў
З 11 па 21 лістапада 2019 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Гальшанскі яслі-сад» прайшлі адкрытыя прагляды заняткаў у рамках рэалізацыі гадавой задачы па ўмацаванню здароўя дзяцей праз выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій.
Педагагічным вопытам па дадзенай тэме падзяліліся выхавацелі Каралевіч М. І., Кропа А. А, Жукоўская І. З., Скаржынская Д.З. Пры правядзенні адкрытых праглядаў педагогі прадэманстравалі калегам свой пазітыўны і інавацыйны вопыт, накіраваны на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця. Адкрытыя паказы праходзілі ў гульнявой форме, з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій і былі накіраваны на фарміраванне сацыяльна-значных установак, маральных якасцяў, навыкаў здаровага ладу жыцця.